Пер. з польскай мовы П. Р. Казлоўскага, В. В. Нядзвецкай. — Прадм. А. I. Мальдзіса. — Маст. У.У. Даўгяла, I. А. Дзямкоўскі. — Мінск: Полымя, 1993. — 366 с.: іл. — (Літ. помнікі Беларусі). — ISBN 5-345-00496-Х.
Гэта кніга — своеасаблівая энцыклапедыя i каштоўная крыніца звестак аб тым, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Складзена мінскай гаспадыняй i ўтрымлівае шмат надзвычай цікавых i карысных нават i цяпер парад i рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну i садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы i расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай.
Кніга дапаможа жанчыне спасцігнуць шмат якія хатнія таямніцы. Акрамя таго, яе па праву можна лічыць літаратурным помнікам мінулага стагоддзя. Перавыдавалася ў Вільні неаднойчы. Апошні раз пабачыла свет у 1858 годзе. На беларускай мове выходзіць упершыню. Адрасуецца масаваму чытачу.