Зарегистрироваться
Восстановить пароль
FAQ по входу

Оруэл Джордж. 1984 2/4

  • Файл формата zip
  • размером 201,61 МБ
  • содержит документы форматов audio image
  • Добавлен пользователем
  • Описание отредактировано
Оруэл Джордж. 1984 2/4
Чытае Sаkrаmеnt Ludmіlа — 128 kbps. — Працягласць 14:59:25.
Джордж Оруэл – ангельскі пісьменьнік і публіцыст. Вядомы сваімі антыфашыстоўскімі й антыкамуністычнымі перакананьнямі. У кнізе Орўэл апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР. Але аўтар таксама скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.
Дзеяньне кнігі адбываецца ў Акіяніі — краіне, якая ўвесь час ваюе або з Эўразіяй, або з Усходазіяй. У 1984 вораг — Эўразія, таму для дзяржаўнай прапаганды тая была варожай спрадвеку і няспынна. «Акіянія вяла вайну з Эўразіяй — значыць, Акіянія ваявала з Эўразіяй заўсёды і ва ўсе часы».
Усю ўладу ў Акіяніі трымае Партыя на чале зь Вялікім Братам. «Вялікі Брат бясхібны і ўсёмагутны. Кожны посьпех, кожнае дасягненьне, кожная перамога, кожнае навуковае адкрыцьцё, усе веды, уся мудрасьць, усё шчасьце, уся цнота непасрэдна прыпісваюцца яго кіраўнічай і натхняльнай ролі»
Важнае месца ў кнізе займае «навамоў» — афіцыйная мова Акіяніі. Навамову прысьвечаны асобны дадатак у кнізе. «Ён быў распрацаваны дзеля забесьпячэньня ідэалягічных патрэб Ангсоцу, або Ангельскага Сацыялізму».
Навамоў памяняў сэнсы многіх словаў. Галоўныя партыйныя лёзунгі, якія вісяць на фасадах будынкаў:
ВАЙНА — ГЭТА МІР
СВАБОДА — ГЭТА РАБСТВА
НЯВЕДАНЬНЕ — ГЭТА СІЛА
  • Чтобы скачать этот файл зарегистрируйтесь и/или войдите на сайт используя форму сверху.
  • Регистрация