Склад., уступ. арт. М.В. Супрунчука. — Мінск: РІВШ, 2012. — 371 с. — (Моваведы Беларусі.).
У кнізе даследуюцца праблемы этымалогіі, арэальнай лінгвістыкі, балканістыкі, сацыялінгвістыкі, экалінгвістыкі, мінулае і сучаснае беларускай і іншых славянскіх моў і мікрамоў, гісторыя айчыннай славістыкі. Зборнік змяшчае 43 артыкулы, біяграфічны нарыс пра аўтара і яго выбраную бібліяграфію. Выданне адрасавана філолагам, гісторыкам і ўсім тым, хто цікавіцца этымалогіяй, гісторыяй мовы, беларускай і іншымі славянскімі мовамі.